Цмокі прайгралі Шаўляю ў матчы Балтыйскай лігі — СпортНавины
СпортНавины

Цмокі прайгралі Шаўляю ў матчы Балтыйскай лігі

 

Сення — гульня з «Вітаўтасам».

24 кастрычніка ў Літве стартаваў чэмпіянат Балтыйскай лігі. Рэзервовы склад «Цмокаў» не змог перайграць мясцовы «Шаўляй», саступіўшы з лікам 78:94.

Ход гульні
Мінчукі пачалі не вельмі ўдала: гаспадары былі хутчэй і дакладней у наступе і вялі да сярэдзіны стартавай чвэрці з ликам 14:3. «Цмокі», зрэшты, пасля шакуючага старту прахапіліся і ўжо ў той жа 10-хвілінцы падабраліся да суперніка на адлегласць 2 кідкоў. «Драконы» часта атакавалі з перыметра, і гэта прынесла вынікі: пасля двух запар далёкіх трапленняў Цімафея Еўсіевіча наша команда скараціла адставанне да «-3». І ўсё ж на першы перапынак «Шаўляй» пайшоў лідарам.

Вызначальным момантам другой чвэрці стаў найвышэйшы адсотак трохачковых у літоўцаў: 4 запар далёкія трапленні перад вялікім перапынкам стварылі розніцу амаль у 20 ачкоў — 52:35.

У трэцяй чвэрці «Цмокі» змаглі практычна дагнаць супернікаў, здзейсніўшы рывок 10-0. На жаль, на гэта «Шаўляй» адказаў сваімі дакладнымі кідкамі і зноў адарваўся ад мінчукоў на «+15». У апошнія 10 хвілін «Цмокі» істотна павялічылі тэмп і выйгралі чвэрць, але здабыць перамогу ў матчы не змаглі.

Ключавы фактар
«Шаўляй», склад якога вышэй за «Цмокі-Мінск», выйграў змаганне за падбор, узяўшы на 17 мячоў на шчытах больш за супернікаў — 48 супраць 31. Падначаленыя Расціслава Вергуна не зладзілі з 213-сантымятровым цэнтравым Лаўрынасам Брытулісам, які ў выніку набраў 25 ачкоў і 9 падбораў.

Каментар

Галоўны трэнер рэзервовага складу «Цмокі-Мінск» Расціслаў Вяргун: У цэлым, я задаволены гульнёй. Хлопцы паступова прыстасоўваліся да узроўню суперніка і пасля вялікага перапынку істотна дадалі ў арганізацыі абароны і нападу. Пра гэта кажа і то, што мы выйгралі другую палову сустрэчы.
Спадзяюся, што мы будзем расці разам як каманда.

Што далей
25 кастрычніка, рэзервовы склад «Цмокі» згуляе на выездзе з «Вітаўтасам». Пачатак сустрэчы — 18:30.

Шаўляй — Цмокі-Мінск — 94:78 (25-18, 29-17, 17-17, 23-26)
Цмокі-Мінск: 
Белянкоў (19 + 6 перадач), Рубінштэйн (18 + 5 перадач), Лютыч (12 + 10 падбораў), Аўсепян (12), Аладка (0); Еўсіевіч (6), Стаброўскі (5), Рагазенка (4), Татур (2), Чумакоў (0 + 5 падбораў), Сазонаў (0).

Loading...

You must be logged in to post a comment Логин