Лапо і Сушчык далучыліся да "Цмокаў" — СпортНавины
СпортНавины

Лапо і Сушчык далучыліся да «Цмокаў»

 

Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» паведамляе аб афіцыйным падпісанні дзвюх таленавітых беларускіх баскетбалістак новай хвалі — абаронцы Анастасіі СУШЧЫК (1997 г., 160 см) і цэнтравой Ганны ЛАПО (1997 г., 188 см.).

Пагадненні са спартсменкамі заключаны на тры гады па сістэме «2 + 1». У мінулым сезоне ўзыходзячыя айчынныя зорачкі абаранялі колеры сталічнага РДВАРа, з якім занялі чацвёртае месца па выніках першынства краіны-2015/16.

сущик

Сушчык правяла ў сезоне 31 паядынак, набіраючы за матч па 11,3 ачкоў пры 5,4 падборах і 3,5 перадачах за 32 хвіліны ў сярэднім на паркеце. Лапо запісала ў актыў 30 сустрэч, дзе адзначалася 10,6 ачкамі пры 6,2 падборах і 1,5 перадачах за 29,4 хвіліны.

лаппо

Дадамо, што ў мінулым годзе Анастасія і Ганна прывялі жаночую (U-18) зборную па баскетболе 3х3 да срэбраных медалёў хатняга чэмпіянату Еўропы. Акрамя гэтага, яны рэгулярна прыцягваліся да выступленняў за юніёрскую і юнацкія каманды краіны на кантынентальных форумах. Ганна ж яшчэ паспела засвяціцца і ў складзе моладзевай (U-20) зборнай Беларусі.

СПОРТНАВИНЫ, Источник — Афiцыйны сайт БК Цмокi

Loading...

You must be logged in to post a comment Логин