У Гомелi завяршыўся трэцi турнір ад «Хопіць піць – трэба жыць»
- обновлено: 28.05.2014
Трэці антыалкагольны турнір ад «Хопіць піць – трэба жыць» завяршыўся перамогай каманды «Трэці рэгіён». Ганаровае другое месца ў «Фенікса», а на трэцім – «Тарпеда».
Кубак Надзеі заваяваў ФК «Гомель Юнайтэд». Лепшым брамнікам прызнаны Пугачоў А. (ГЮ), а бамбардзірам – Сівалобаў З. («Тарпеда»).
У турніры прымалі ўдзел 12 каманд: “Адрэналін”, “Аэрадром”, “Гомель Юнайтэд”, “Пагоня”, “Сатурн”, “Тарпеда”, “Трэці Рэгіён”, “Чонкі”, “Фенікс”, “RetroStars”, “United Street Boys”, “Galaxy Gomel”. Нажаль, не ўсе каманды дайшлі да фіналу, адзначае spasemstranu.com
Антыалкагольны турнір – гэта папулярызацыя здаровага ладу жыцця і ўсяго лепшага, што сёння можа прапанаваць моладзі сучаснае грамадства. Гэта таксама вопыт лепшых умоў для развіцця з розных краін.
Негледзячы на ўсе складанасці, турнір ад “Хопіць піць – трэба жыць” паспяхова скончыўся. Больш за ўсё над удзельнікамі турніру жартавала надвор’е. Гуляць прыходзілася і ў снег, і ў спякоцце, і нават бегаючы па вялізных лужынах. Але яно гэтага каштавала.
Вялізнае задавальненне атрымалі арганізатары турніру, за што вельмі ўдзячны футбольным камандам.
Разам з добрымі эмоцыямі, падарункамі ды кубкамі ўдзельнікі турніра атрымаюць магчымасць 22 чэрвеня наведаць замкі Міра ды Несвіжа.
СПОРТНАВИНЫ
You must be logged in to post a comment Логин