СпортНавины

Гуркоў: «Сваю мову трэба бараніць»

 

Дзевяціразовы чэмпіен свету па тайскім боксе Віталь Гуркоў распавёў пра беларускую мову.


Яго словы прыводзіць Tribuna.com са спасылкай на «Народную Волю»

– У любой іншай краіне падобнае пытанне падалося б глупствам, але ж… Ты адзін з нямногіх нашых спартсменаў, які размаўляе па-беларуску. Як ты да гэтага прыйшоў, што цябе да гэтага падштурхнула?

– Распачну з таго, што вырас у рускамоўнай сям’і. І зараз я спакойна магу размаўляць па-руску. Але з сябрамі, сярод якіх есць людзі, што размаўляюць па-беларуску, я размаўляю на роднай мове. Мой прыход (калі можна так сказаць) да беларускай атрымаўся спантанна. Некалькі гадоў таму на прэс-канферэнцыі мне задалі пытанее па-беларуску, і адказваць я пачаў па-беларуску. Вось і ўсе.

Нікога не хачу крыўдзіць, але, здаецца, наша бяда, што мы не навучыліся ганарыцца тым, што мы беларусы. Я, прыязджаючы на спаборніцтвы, чую, што швед размаўляе па-шведску, француз – па-французку, укрінец – па-ўкраінску… Чаму я павінен размаўляць на мове чужой дзяржавы? Тым больш што ў нас есць свая мілагучная мова, якая адрознівае беларусаў ад іншых. Я размаўляю па-беларску, таму што бачу ў гэтым сэнс. Добра ведаючы з гісторыі, што мову ўвесь час знішчалі, мы амаль зугубілі нацыянальную культуру і нацыянальную свядомасць. Але зараз паціху ідзе аднаўленне. У многім – дзякуючы моладзі. Але працэс гэты не такі хуткі, як хацелася б.

– Твой гістарычны кумір Кастусь Каліноўскі. Ці лічыш ты, што такой постаці якраз і не хапае ў Беларусі сення?

– Цяжкае пытанне. Я не ведаю, ці неабходна гэта нам зараз, ці можа гэта паспрыяць змене жыцця ў лепшы бок. Я адчуваю, што нам не хапае гонару за сваю краіну.

Грамадству трэба адысці ад шаблонаў. Вось выйдзем мы з табой зараз у горад і пачнем размаўляць па-беларуску… Усе! Павесяць ярылк – «свядомы» ці «бээнэфавец». Хаця я падкрэсліваю, што не лічу сябе апазіцыянерам, не з’яўляюся сябрам нейкай апазіцыйнай партыі. Проста я – беларус.

Я ўпэўнены, што ніякія ўказы і дэкрэты не прымусяць беларусаў стаць беларусамі, загаварыць на роднай мове. Думаю, што кожнаму трэба пачынаць з сябе, са сваей сям’і, у нас павінна ўзнікнуць разуменне, што мы – гэта мы і што сваю мову трэба бараніць, – распавеў Гуркоў.

Loading...

You must be logged in to post a comment Логин