СпортНавины

Хакейнае «Дынама» дапаможа дзецям на сенняшняй гульні

Ёсць выдатная беларуская традыцыя: увечары з 6 на 7 студзеня калядаваць, святкуючы Нараджэнне Хрыстова. Калядоўшчыкі ходзяць ад хаты да хаты, танчаць, спяваюць песні – і атрымліваюць за гэта ад гаспадароў шчодры пачастунак.

Запрашаем усіх прыняць удзел у нашым калядаванні падчас гульні «Дынама-Мінск» – «Лада» (Тальяці), якая адбудзецца менавіта увечары 6 студзеня. Вас чакаюць файны хакей, народныя скокі, беларуская музыка і сапраўдныя калядоўшчыкі з «казой»!

Апранайце на гульню народныя строі, вышыванкі, рабіце сэлфі ў вашыя інстаграмы і твітары на арэне з хэштэгам#калядынадынама і паметкай вашага месца напрацягу першага перыяду – і ўдзельнічайце ў нашым конкурсе: той, чый вобраз спадабаецца нам найбольш, атрымае прыемны прыз ужо ў другой дваццаціхвілінке.

А ў першым перапынку гульні, адразу пасля заканчэння першага перыяду па спецыяльным сігнале вядучага адбудзецца збор пачастунку – «зубралёт»! Пасля каманды вядучага кідайце на лёд «зубрыкаў», «мядзведзянятак» ды іншыя мяккія лялькі (пажадана спакаваных). Увесь пачастунак, які будзе сабраны, мы абяцаем перадаць на дабрачынныя мэты.

У мінулым сезоне, падобны «зубралёт» прынёс дзеткам да святаў 1027 лялек. Частка з іх, да прыкладу, была перададзена ў Дапаможную школу-інтэрнат №7 г. Мінску. Прапануем гэтым разам сабраць болей і усталяваць новы рэкорд «зубралёту»!

Увага! На фірмовых «зубрыкаў» нашага клубу пры продажы на арэне падчас гульні будзе ўсталявана зніжка!!!

СПОРТНАВИНЫ, Источник — Афіцыйны сайт ХК «Дынама»

Loading...

You must be logged in to post a comment Логин