СпортНавины

Аляксандр Кудраўцаў застаецца ў «Цмоках»!

Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» паведамляе пра афіцыйную пралангацыю кантракта з лідарам каманды Аляксандрам КУДРАЎЦАВЫМ (1980, 191 см.)

Дамова аб супрацоўніцтве з абаронцам будзе дзейнічаць яшчэ адзін сезон.

У мінулым годзе снайпер правеў 30 сустрэч у Адзінай лізе ВТБ, дзе набіраў па 8,1 бала пры 1,6 падбора ды 1,8 перадачы ў сярэднім за 24,5 хвіліны на паркеце. Што да Кубка Еўропы ФІБА, там ветэран запісваў на рахунак 8,4 бала пры 1,8 падбора ды 1,7 паса за 22,4 хвіліны. Нагадаем, што пры актыўным удзеле Кудраўцава «агнядышныя» ў мінулым сезоне аформілі залаты дубль на унутранай арэне, а таксама ўсталявалі новы рэкорд па колькасці перамог ў міжнародных спаборніцтвах.

Нагадаем, што першынства-2016/17 стане для баскетбаліста ўжо шостым у шыхтах каманды.

СПОРТНАВИНЫ, Источник — БК Цмокi

Loading...

You must be logged in to post a comment Логин