«Цмокі» запрошаны на раду Адзінай лігі ВТБ
- обновлено: 14.07.2016

У суботу, 16 ліпеня, адбудзецца рада Адзінай лігі ВТБ.
Плануецца, што на сустрэчы, што прыме расійская сталіца, дырэктарат ды ўдзельнікі турніра абмяркуюць самыя актуальныя пытанні існавання спаборніцтва, зацвердзяць склад удзельнікаў, распрацуюць каляндар сезона-2016/17, а таксама абяруць новае кіраўніцтва. Нагадаем, колькі дзен таму генеральны дырэктар Андрэй Шырокаў і шэраг яго намеснікаў абвясцілі аб зыходзе з пасад.
Прыемна адзначыць, што персанальнае запрашэнне на раду атрымаў баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск». Беларускую каманду, якая з’яўляецца адным з аснавальнікаў паўнавартаснай лігі, на афіцыйных мерапрыемствах прадставіць генеральны дырэктар Юры Шакола.
СПОРТНАВИНЫ, Источник — БК «Цмокi»
You must be logged in to post a comment Логин