Аляксей Трасцінецкі вяртаецца ў "Цмокі"! — СпортНавины
СпортНавины

Аляксей Трасцінецкі вяртаецца ў «Цмокі»!

 

Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» паведамляе аб афіцыйным заключэнні кантракту з форвардам нацыянальнай зборнай Беларусі Аляксеем ТРАСЦІНЕЦКІМ (1986, 200 см.).

Пагадненне падпісана тэрмінам на адзін год. У мінулым сезоне спартсмен абараняў колеры расійскай «Разані» ў розыгрышы Суперлігі. Правёўшы 28 паядынкаў у форме дружыны, форвард набіраў па 8,2 ачка пры 6,5 падборах і 1,2 перадачы за 31,8 хвіліны ў сярэднім на паркеце.

Пры садзейнічанні Трасцінецкага каманда фінішавала на чацвёртым радку ў рэгулярным першынстве, але не змагла рэалізаваць сябе ў плэй-оф — ужо на стадыі чвэрцьфіналу «Разань» саступіла «Сахаліну» 2:3 і вылецела з турніру.

Нагадаем, што Аляксей — чалавек «драконам» блізкі і шмат у чым родны. З 2008 па 2014 гады ён выступаў у шэрагах нашай дружыны, заваяваўшы з «агнядышнымі» шэсць чэмпіёнскіх тытулаў і пяць Кубкаў Беларусі. Акрамя таго, ён заўсёды ўяўляў сабой узор прафесійнага стаўлення да справы як на паркеце, так і за яго межамі.

СПОРТНАВИНЫ, Источник — БК Цмокi

Loading...

You must be logged in to post a comment Логин