У складзе асноўнай мужчынскай каманды — новы форвард з Літвы!
Баскетбольны клуб “Цмокі-Мінск” рады абвясціць пра дасягненне афіцыйнай дамовы аб супрацоўніцтве з легкім форвардам Лаймонасам Кіселюсам (1985, 203 см.). Пагадненне падпісана тэрмінам на адзін сезон.
Прафайл:
Лаймонас Кіселюс нарадзіўся 24 студзеня 1985 года ў Вільнюсе, Літва. Скончыў амерыканскі коледж “Уільямс і Мэры” ў 2008 годзе, пасля чаго распачаў прафесійную кар’еру. За плячыма спартсмена з Вільні выступы ў “Фера-ЗНТУ”(Украіна), “Ліепае” (Латвія), “Глорыя Джайантс” (Германія) і ў клубах Літвы:“Кеданяя”, “Ювентуса” з Уцены, “Прэная”, а таксама “Піена Жвайгжджэс” з Пасваліса.
Мінулы сезон 31-гадовы баскетбаліст адпрацаваў у складзе “Вітаўтаса” з Прэная. За 41 сустрэчу ў нацыянальным першынстве ен у сярэднім набіраў па 13,1 бала пры 4,4 падбора і 3,7 перадачы за 33,3 хвіліны. У Балтыйскай лізе форвард правеў 14 сустрэч, дзе адзначыўся 15,6 бала пры 5,1 падбора і 4,5 перадачы за 31,6 хвіліны. У чэмпіянаце Літвы “Вітаўтас” скончыў вандроўку за золатам на стадыі чвэрцьфінала, тады як у Балтыйскай лізе каманда, што перамагла ў межах “рэгуляркі”, зышла з дыстанцыі на стадыі 1/8 фінала, бо апынулася горш за “Невежыс”.
Кар’ера:
Фера-ЗНТУ, Украіна (2008/09)
Ліепая, Латвія (2009/10)
Глорыя Джайантс, Германія (2010/11)
Кеданяй, Літва (2011/12)
Ювентус, Літва (2012/13)
Прэнай, Літва (2013/14)
Піена Жвайгжджэс, Літва (2014/15)
Вітаўтас, Літва (2015/16)
СПОРТНАВИНЫ, Источник — БК Цмокi
Loading...
You must be logged in to post a comment Логин