"Цмокі" перамаглі "Астану" — СпортНавины
СпортНавины

«Цмокі» перамаглі «Астану»

 

Сення ў Казахстане мінскія «Цмокі» завіталі да супернікаў з «Астаны».

Ігар Грышчук зноў выставіў у стартавы склад Аляксандра Семенюка, аднак той пачаў сустрэчу няудала: прабежка і не вельмі добрая дапамога пры «пік-энд-ролах» вымусілі Грышчука прыбегнуць да паслуг капітана каманды — Лашкевіча.

Сустрэчу распачалі няўдала абедзьве каманды : непадрыхтаваныя далекія кідкі Хіліярда і Кудраўцава не знайшлі адказу з боку гаспадароў — хібы былі і з іх боку.

Аднак, потым узялі слова мінчукі. Спачатку адзначыўся Мараш, а потым сапраўдны бенефіс здейсніў Энтані Хіліярд! 2 запар далекіх кідкі ад атакуючага абаронцы, і 2 трапных стрэла пры падыходзе да коша — дазволілі мінчукам выйсці наперад на 7 балау: 15-8 на карысць «Цмокаў», 10 балаў на рахунку Хіліярда. Намаганнямі Калеснікава ды Ільіна гаспадары скарацілі дэфіцыт да 4 балаў, аднак перахоп Кудраўцава і хуткі «транзішн» ад Мараша давялі перавагу мінчукоў да 6 балаў.

Далей 2 хібы з выдатных пазіцый здейсніў Лашкевіч і Грышчук зрабіў пяцерку яшчэ ніжэй — замест Лашкевіча выйшаў Ульянка, Мараш узняўся на пазіцыю 5 нумара.

На прынканцы чвэрці памыліўся Яўген Белянкоў, які парушыў правілы супраць Хэйеса. За парушэнне было прызначана 3 штрафныя кідкі, аднак рэалізавалі гаспадары толькі 2 з іх. Такім чынам, 16-21 на карысць мінчукоў пасля першай чвэрці.

Другая чвэрць — і ўзорлівы яе пачатак ад гасцей. Спачатку Мараш закончыў камбінацыю 2-ачковым трапленнем, потым 2 абароны запар на выдатна здзейсніў Ульянка.

Таксама адзначым не вельмі ўдалыя дзеянні пары маленькіх Грэй-Кудраўцаў. Першы не адзначыўся ў праходзе, а другі не дакінуў да коша паўметра. На гэта гаспадары адказалі 4 баламі ў кош «Цмокаў».

Выбітна ўваішоў у гульню Віталь Лютыч, скарыстаўшыся заслонам, зарабіў штрафныя кідкі, аднак рэалізаваў усяго 1 з іх. У наступным наступе Віталь скарыстаўся свабоднай паловай пляцоўкі і ў хуткім наступе прынес яшчэ 2 балы мінчукам. Таксама ў абароне Лютыч удала дзейнічаў на падборы.

Падтрымаў беларускага абаронцу амерыканскі калега Хіліярд, які зарабіў 5 балаў у 2 валоданнях. На рахунку Энтані было 17 балаў з 33 камандных! Затым эстафету пераняў усе той жа Лютыч, адзначыўшыся у транзішне яшчэ 2 баламі! Нарэшце, у абароне пачаў дапамагаць Лашкевіч, які адбіўся ў 2 наступах гаспадароў запар. Ігар Грышчук выкарыстаў тайм-аут, які дапамог Марашу вывесці «Цмокаў» наперад на 10 балаў. А ў апошнім наступе ўсе той жа Лашкевіч не дазволіў Кэніру-Мэдлі скараціць дэфіцыт.

Такім чынам 25-35 на карысць мінчукоў. Адзначым неверагодную гульню Хіліярда (амаль палова камандых балаў!), добрую абарону (25 ачкоў у пасіве за палову — выбітны паказчык), нядрэнны уваход у гульню Лютыча, 10 балаў Мараша пры 6 падборах, і неблагія адрэзкі ў абароне беларусаў-ветэранаў Лашкевіча і Ульянка. У гаспадароў лепшым стаз Патрык Калатэс (7 балаў+6 падбораў).

Трэцюю чвэрць распачаў трапленнем Кудраўцаў. Потым абодве каманды добра дзейнічалі ў абароне.і зрушыў з месца лічбы Пэт Калатэс, трапным далекім стрэлам.»Цмокі» разгубіліся ў наступе, а казахстанцы каралі за гэта: Кэнір — Мэдлі і Ергаліеў скарацілі дэфіцыт да 4 балаў. Грышчук ўзяў тайм-аут і яго парадамі скарыстаўся Міркавіч — яшчэ тры бала на рахунку балгарына. Потым зноў адзначыўся Ергаліеў, але тут у справу ўступіў Хіліярд — 4 балы ў 2 наступах запар!

Адзачым выбітным дзеянні ў абароне Ульянка. Павел зусім выключыў з гульні Кеніра — Мэдлі, а ў наступе падтрымалі яго Міркавіч ды Мараш. Першы зрабіў 2 асіста, другі набраў 4 балы ў 2 наступах запар і ўжо тайм-аўт вымушаны браць Бутаўтас.

Гаспадары прапанавалі мінчукам зонную абарону, аднак, як падалося, «Цмокі» былі падрыхтаваныя да гэтага — выбітная перадача і свабодны кідок Джасціна Грэя з-за трохачковай дугі дасягнуў мэты! Аднак, далей зона прынесла «Астане» карысць: Хіліярд ды Міркавіч свае кідкі схібілі. Магчыма, крыху стаміўся Ульянка — 2 фалы запар запісаў ен сабе на рахунак. Аднак, гэта не дапамагло «Астане». Усе той жа Хіліярд адзначаецца яшчэ трымя баламі, затым Міркавіч усталяваў канчатковы лік — 50-61 на карысць мінчукоў. Адзначым, што мінчукі прапусцілі за трэцюю чвэрць столькі, колькі ў суме за першую палову.

Чацветрую чвэрць распачаў Кэнір — Мэдлі далекім стрэлам, затым Хэйес прынес яшчэ 2 балы. А ў мінчукоў 2 хібы з-за дугі здзейсніў Міркавіч. Нейкі ступар у наступе «Цмокаў» выкарысталі сабе на карысць казахстанцы: скараціўшы дэфіцыт да 3 балаў. 2 кідкі зверху ад Мараша ды Хілярда крыху супакоілі гаспадароў, аднак 2+1 ад Калатэса зноў вернялі казахаў у гульню. Аднак не збіраўся складаць зброю Хіліярд. Спачатку далекі стрэл, потым слэм данк у транзішне — як вынік: +10 у «Цмокаў» і 32 на рахунку Хіліярда.

Аднак 2 запар страты Кудраўцава ды Міркавіча за 20 секунд дазволілі казахстанцам скараціць дэфіцыт да 6 балаў. Грышчук зноў вымушаны узяць тайм-аўт. Аднак плёну ен не даў. Яшчэ 2 страты Кудраўцава і Хілярда — і казахі забіваюць мінчукам 9 (!) балаў за 50 секунд. Мараш з лініі штрафных забіў 1 з 2, а казахстанцы адзначыліся 2 баламі. Роўны лік за 9 секунд да заканчэння сустрэчы 77-77. Тайм-аўт Ігара Аляксандравіча. Пасля тайм-аута Міркавіч адважыўся на далекі кідок, які мэты не дасягнуў. Гульня перайшла ў дадатковы час.

На самым пачатку мінчукі выкінулі мяч у аут. Затым Хіліярд супраць Калатэса, а Хэйес супраць Міркавіча абмяняліся ўколамі. Чарговая страта Кудраўцава і далекі кідок Хіліярда, хіба Ільіна, страта Мараша, далекі стрэл Калатэса — 84-82 на карысць «Астаны» за 2 хвіліны да заканчэння дадатковага часу. Лашкевіч зраўняў лік. Потым вымусіў на сабе сфаліць Мараш, 87-88 ужо на карысць мінчукоў. Калеснікаў , Мараш з-за дугі і +2 у «Цмокаў». Тры балы ад Кэніра-Мэдлі, праход Міркавіча пад кош — +1 на карысць мінчукоў. Хіба Хэйеса — і перамога «Цмокаў» у дадатковым часе — 92-93.

Безымянный

СПОРТНАВІНЫ

Loading...

You must be logged in to post a comment Логин