«Цмокі» перамаглі «Енісей»
- обновлено: 13.10.2015
Мінчукі і краснаярцы выдалі вельмі яркую гульню!
Першую чвэрць выдатна правялі гульцы «Цмокаў». Зарабілі ажно 26 балаў. Выдатна згуляу навабранца Гарэт Штуц, які зарабіў 14 балаў з усіх камандных.Перавага мінчукоў дасягала 12 балаў. Аднак, напрыканцы першай паловы гульні гаспадары здолелі аднавіць раўнавагу, але ўсе ж яна скончылася на карысць нашых хлопцаў.
Пачатак другой паловы не атрымаўся у гасцей. Гаспадары змянілі абарону — замест персанальнай апекі пачалі выкарыстоўваць так званую «зонную абарону». Гэта стала сапраўдным сюрпрызам для «Цмокаў». Гэтая абарона разам з трапнымі далекімі стрэламі Пічкурова і Джэймса дазволілі «Енісею» маць перавагу болей за 10 пунктаў. Такая гульня працягвалася 7 хвілін апошняй чвэрці, аднак далей мінчукі здолелі здейсніць рывок 10-0, дзякуючы Грэю і Кудраўцаву і перавесці гульню у дадатковы час.
У дадатковы час разыгралася сапраўдная драма, скончыў якую ўсе той жа Джасцін Грэй. На апошніх секундах ен патрапіў вельмі цяжкі кідок з адхіленнем і дазволіў «Цмокам» здабыць другую запар перамогу у лізе ВТБ, што мінчукі зрабілі ўпершыню ў гісторыі турніру.
Таксама, у складзе гасцей адразу тры гульцы здабылі «дабл-даблы» на свой рахунак: Мараш, Штуц і Грэй — что стала першым выпадкам ва ўсей лізе ВТБ!
ЕНІСЕЙ – ЦМОКІ-МІНСК – 93:94 (АТ) (19:25, 16:12, 24:20, 24:26, 10:11)
КРАСНАЯРСК. 13 кастрычніка
ЦМОКІ-МІНСК: Міркавіч (6), Кудраўцаў (9), Хіліярд (15 + 10 пад), Мараш (14 + 10 пад), Штутц (19 + 11 пад); Грэй (22), Лютыч (5), Лашкевіч (2), Ульянка (2), Белянкоў (н.в.), Паляшчук (н.в.), Семянюк (н.в.).
СПОРТНАВІНЫ
You must be logged in to post a comment Логин