Дру Джойс перайходзiць у "Цмокi"! — СпортНавины
СпортНавины

Дру Джойс перайходзiць у «Цмокi»!

 

«Цмокі» узмацніліся амерыканскім абаронцам, які гуляў у адной школьнай камандзе з Лебронам!Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» паведамляе пра афіцыйную дамову тэрмінам на адзін сезон з амерыканскім абаронцам Дру ДЖОЙСАМ (1985, 183 см.). Плэймекер, які атрымліваў баскетбольную адукацыю ва ўніверсітэце «Акран», першы прафесійны кантракт падпісаў у Германіі, дзе з 2007 па 2009 год абараняў колеры «Ульма». Надалей разыгрываючы дапамагаў клубам польскай экстраклясы – «Слупску» ды «Анвілю». З 2010 па 2012 гады Джойс выступаў за нямецкі «Трыр», пасля ў той жа Бундэслізе гуляў за «Ольденбург» ды «Браўншвейг». Мінулы ж сезон навабранец «агнядышных» прабавіў у «Вюрцбургу», з якім дайшоў да чвэрцьфіналу. За 37 сустрэч у саколцы клуба амерыканец у сярэднім набіраў па 10,8 бала пры 2,4 падбора і 6,8 перадачы за 30,9 хвілін на пляцоўцы.

Адзначым, што Дру паходзіць з таго ж горада, адкуль родам чэмпіён НБА ЛеБрон Джэймс. Болей за тое, навабранец мiнчан не толькі сябруе з заакіянскай суперзоркай, а нават узяў удзел у фільме-біяграфіі пра Караля – «More than a Game». Стужка распавядае пра жыццё і шлях да славы легендарнага спартсмена ў часы навучання ў школе Акрана праз прызму шчыльных стасункаў Джэймса з чатырма сябрукамі. Адпаведна адным з гэтых герояў і з’яўляецца Джойс.

СПОРТНАВИНЫ, Источник — БК Цмокi

Loading...

You must be logged in to post a comment Логин