Дзмiтрый Палешчук далучаецца да «Цмокi-Miнск»
- обновлено: 30.09.2015
Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» дасягнуў дамоўленасці аб супрацоўніцтве з нападаючым нацыянальнай зборнай Беларусі Дзмітрыем ПАЛЕШЧУКОМ (1985, 198 см.), паведамляе афiцыйны сайт клуба.
Форвард пачынаў прафесійную кар’еру у мінскім РВАРы (2002-2004), пасля абараняў колеры аўстрыйскай «Аркадыі-Трайкірхен» (2004-2010), айчыннага «Гродна-93» (2011/12), казахстанскага «Каспія» (2012), расійскага «Алтайбаскета» (2013), а таксама украінскай «Палітэхнікі» (2014). Мінулы год баскетбаліст правеў без актыунай прафесійнай дзейнасці, аднаўляючыся пасля траўмы. Але зараз зноў вярнуўся у баявыя кандыцыі – і заключыў гадавую дамову.
СПОРТНАВИНЫ
You must be logged in to post a comment Логин