СпортНавины

Гомельские фанаты обратились к ОМОНУ, руководству клуба и команде

 

На страничке футбольных фанатов гомельского клуба, размещено обращение к ОМОНу, руководству клуба и команде.


Вычакаўшы трохі час і даўшы магчымасць нашым «прыхільнікам» з усіх пластоў грамадства папырскаць сліной у волю, наступіла неабходнасць апавясціць меркаванне гомельскай Фан-грамадскасці пра сітуацыю, якая склалася па выніках двух мінулых тураў.

Такім чынам, дзень матчу з «вечнымі» сябрамі і ноч перад ім цалкам за намі і гэта — факт! (падвёў толькі фінальны лік на табло, нажаль). І калі ў кагосьці яшчэ ўзнікае пытанне: а ці каштавала яно такіх наступстваў і багацці смуроду?.. Адказ відавочны: Вядома, каштавала!

Коратка спынімся на «чэрнушным крэатыве» з труной. Канстатуем, што «пасылка» была дастаўлена своечасова і па адрасе. І «адрасаты» (да гэтага моманту недатыкальныя «жыхары неба») у наступны раз трошкі падумаюць, перш чым паказваць на поле ўсякае глупства ў адрас лагодных гаспадароў поля.

«Рэпрэсіі» і «пакаранні» за гэты дзень не прымусілі сябе доўга чакаць. Што і не дзіўна, міліцыя працуе. Аднак вось ад кіраўніцтва клуба ніхто такога «спрыту» не чакаў…

Менавіта адміністрацыя нашага ФК, мабыць жадаючы па гучней «пстрыкнуць абцасамі» ў адказ на прадпісанні ад праваахоўнікаў, ініцыявала забарону продажы квіткоў на 12,13 сектары. Таксама абсалютная большасць чытачоў была здзіўлена абранымі трактоўкамі ў звароце на афіцыйным сайце клуба па гэтай нагодзе. Усіх людзей, якія наведваюць 12, 13 сектары прыраўнавалі да ўдзельнікаў «незаконнай групоўкі», а самі сектары да «месца кампактнага месцавання», якое, цытата: «позволяет осуществлять массовые нарушения общественного порядка во время футбольных матчей». Аднак членам праславутага Грамадскага Аб’яднання Клуб Заўзятараў квіткі прадаваць дазволілі. Як той казаў, заслона…

Але гэта быў усяго толькі першы акт у гэтым тэатры абсурду, як апынулася. Другі акт быў выкананы пасля правальнага (як на поле, так і на трыбунах) матчу з Дынама-Менск. Квіткі на сектары 12, 13 ізноў у вольным продажы, а на афіцыйным сайце клуба новы зварот: «Надеемся, фан-сектор будет полон, а поддержка команды вернётся на былой уровень. Нам нужна ваша поддержка! Надеемся, вместе мы сможем прервать полосу неудач и с честью выйти из этой ситуации».

Вось так лёгка і чароўна можна ператварыць «месца кампактнага месцавання, якое дазваляе ажыццяўляць масавыя парушэнні грамадскага парадку» зваротна ў фан-сектар, а «незаконную групоўку» ў заўзятараў, якія падтрымліваюць каманду.

Грамадзяне «чараўнікі», Мы не будзем акцёрамі ў трэцім акце вашага тэатра абсурду, у вас саміх гэта атрымліваецца значна лепш.

Так што хлопцы з Амапа хай паслабяцца і спакойна пасплёўваюць насік поруч свайго бранявічку. А людзі з кіраўніцтва ФК нарэшце-ткі павучацца з гонарам выходзіць з сітуацыі.

Для Аляксея Мяркулава і гульцоў нашага ФК скажам асобна: Хлопцы, пры любых раскладах мы з вамі! Вашы падыходы да сектара для нас вельмі важныя. Абавязкова ўбачымся на застаўшыхся дзвюх выязных гульнях!

Спадары фанатыкі! На застаўшыхся дзвюх хатніх гульнях з 12,13 сектараў актыўная падтрымка ажыццяўляцца не будзе. Так што ўсе GO на іншыя сектары!

Усім выязды і хардкор!

ГОМЕЛЬ – ГЭТА МЫ!

Сообщается на страничке фанатов гомельской команды

СПОРТНАВИНЫ


Loading...

You must be logged in to post a comment Логин