СпортНавины

Матчы мінскага “Дынама” у КХЛ пачалі каментаваць па-беларуску

 

“Я разумею, што гэта трэба, і выклікаю агонь на сябе”, — сказаў на пачатку трансляцыі каментатар Уладзімір Навіцкі.

Гульня хакейнай каманды “Дынама-Мінск” з чалябінскім “Трактарам” у эфіры тэлеканала “Беларусь-5” нечакана каментуецца па-беларуску. На пачатку матчу каментатар Уладзімір Навіцкі, які яшчэ трыццаць гадоў таму распрацоўваў беларускую спартовую тэрміналогію, з радасцю адзначыў, што мова вяртаецца ў хакейныя рэпартажы праз шмат-шмат гадоў адсутнасці.

Уладзімір Навіцкі: “Пасля працяглага перапынку ў эфір трансляцыя пойдзе на беларускай мове. Добра разумею, што пасля гэтай трансляцыі ў шалёнай ступені павялічыцца колькасць “знаўцаў” беларускай мовы, якія два словы разам звязаць не могуць. Але разумею, што гэта трэба, і выклікаю агонь на сябе”.

Кіраўнік прэс-службы хакейнага клуба “Дынама-Мінск” Раман Стронгін распавёў Еўрарадыё, што каманда ўхваляе ідэю весці матчы па-беларуску, хоць і не з’яўляецца ініцыятарам.

Раман Стронгін: “Мы заўжды ўхваляем выкарыстанне беларускай мовы, выкарыстоўваем яе ў нашай працы”.

СПОРТНАВIНЫ

Loading...

You must be logged in to post a comment Логин