Няманья Мілошавіч пераходзіць у Цмокі-Мінск!
- обновлено: 03.08.2016

29-гадовы чарнагорскі форвард Няманья Мілошавіч (204 см, 1987) падпісаў аднагадовы кантракт з «Цмокі-Мінск».
Няманья Мілошавіч нарадзіўся 4 ліпеня 1987 года ў горадзе Бар, Чарнагорыя. У 2006 годзе паступіў у тэхналагічны інстытут Нью-Джэрсі (New Jersey Institute of Technology), дзе выступаў за каманду «Хайлэндерс» (Highlanders). У майцы «Хайлэндерс» Мілошавіч правёў 58 матчаў і набіраў у апошнім сезоне 12.5 ачка і 8.1 падбора. У 2009 годзе Няманья перайшоў ва ўніверсітэт Заходняга Кентукі (Western Kentucky University) і згуляў за мясцовую ўніверсітэцкую каманду«Хілтопперс» (Hilltoppers) 27 матчаў.
Сваю прафесійную кар’еру Мілошавіч пачаў у 2010 годзе ў чарнагорскім клубе«Будучнасць» (Budućnost Podgorica), дзе адразу стаў чэмпіёнам краіны. У студзені 2012 году Няманья перайшоў у чарнагорскі «Морнар Бар» (Mornar Bar).
А сезон 2012/13 навабранец «Цмокаў» правёў ужо ў балгарскім «Ямболе»(Yambol). У 32 матчах форвард набіраў 16.6 ачка і 9.7 падбора. У 2014 годзе чарнагорац перабраўся ў румынскую «Энергію» (Energia Târgu Jiu), дзе ўзяў удзел у 46 матчах. Сезон 2015/16 форвард правёў у італьянскім «Брындызі» (Brindisi). Ён набіраў у сярэднім 7.1 ачка і 8.4 падбора ў 10 сустрэчах Еўракубка.
Поспехі:
Чэмпіён нацыянальнага першынства Чарнагорыі (2010/11)
Уладальнік Кубка Чарнагорыі (2011)
Уладальнік Кубка Румыніі (2014)
MVP Матча Зорак чэмпіянату Румыніі (2015)
Чэмпіён Гульняў малых краін Еўропы (2015)
СПОРТНАВИНЫ, Источник — БК Цмокi
You must be logged in to post a comment Логин