Першая параза "Цмокаў" у сезоне: як, чаму і што будзе далей — СпортНавины
СпортНавины

Першая параза «Цмокаў» у сезоне: як, чаму і што будзе далей

 

Піцерцы спынілі мінскіх «Цмокаў».

Мясцовая публіка чакала гульню з небывалай цікавасцю: 2 перамогі запар далі для гэтага пэўную падставу. Гульня, як і прадказвалася, была вельмі напружаная. У першай палове «Цмокі» валодалі значнай перавагай у трохсекунднай зоне (20 балаў Штуца за 17 хвілін на пляцоўцы). На што «Зеніт» адказваў стрэламі лепшага гульца каманды — Райана Тулсана, які на апошніх секундах другой чвэрці зрабіў лік усяго +4 на карысць мінчукоў.

Трэцюю чвэрць вельмі магутна правялі гульцы «Зеніта». У мінчукоў спатрэбіўся адпачынак Штуцу, якого няблага, але ўсе ж не у поунай меры, змяніў капітан Аляксей Лашкевіч. Варта адзначыць іншае: невялікая перавага пад кошам зенітаўцаў не гарантавала ім такой значнай перавагі. На працягу ўсей трэцяй чвэрці трэнер мінчукоў Ігар Аляксандравіч Грышчук шукаў аптымальны склад «задняй» лініі мінчукоў: ні пара Кудрауцаў-Грэй, ні Кудраўцаў-Міркавіч, ні Міркавіч-Грэй не давала таго эфекту, якого хацелі бачыць заўзятары, гульцы і трэнерскі штаб. Як вынік : усяго 8 балаў «Цмокаў» за чвэрць, пры 19 у пасіве.

Негледячы на страты у трэцяй чвэрці, мінчукі змаглі перавесці матч у «канцоўку». За 2 хвіліны да заканчэння перавага «Зеніта» складала ўсяго 3 бала, але літоўскі джокер Яніс Ціма заблакаваў Штуца і ў хуткім наступе адзначыўся 2 баламі, а потым яшчэ адна заакеанская зорка Тулсан кідком з-за дугі паставіў кропку у гэтай напружанай гульні.

Чаму не атрымалася? Па-першае, не вельмі ўдалая гульня для балканскага дуэта Міркавіч — Мараш. Першы адзначыўся 5 асістэнскімі баламі, што вельмі няблага, аднак не набраў ніводнага бала, так неабходнага «Цмокам». Іван жа запісаў на свой рашунак усяго 6 пунктаў, і ні разу не апынаўся на лініі штрафнога кідку. Па-другое, няўдалая трэцяя чвэрць і пошукі пары задніх гульцоў, якая прынясе пэўны плен.

ЦМОКІ-МІНСК – ЗЕНІТ – 71:79  (24:21, 17:16, 8:19, 22:23) МІНСК. 18 кастрычніка  ЦМОКІ-МІНСК: Міркавіч (0), Кудраўцаў (11), Хіліярд (10), Мараш (6 + 6 пад), Штутц (22 + 12 пад + 3 блок); Грэй (12), Лашкевіч (8), Лютыч (2), Паляшчук (0), Ульянка (н.в.), Белянкоў (н.в.), Семянюк (н.в.).

Далей «Цмокаў» чакае падарожжа ў Рыгу, дзе яны пазмагаюцца з мясцовым ВЭФам. Наступная ж хатняя гульня пройдзе а 8 лістапада супраць чэшскага «Нiмбурка», дарэчы мінулага клуба Гарэта Штуца. 

СПОРТНАВІНЫ

Loading...

You must be logged in to post a comment Логин