«Ёкерыт» разграміў «Дынама» на Мінск-Арэне
- обновлено: 02.03.2015
У трэцім матчы серыі плэй-оф КХЛ мінскае «Дынама» з буйным лікам прайграла фінскім Джокерам.
Першы перыяд прайшоў у роўнай барацьбе, а ў другой дваццаціхвілінцы «Ёкерыт» пяць разоў забіваў ў вароты мінчан. Двойчы вызначыўся Лінус Умарк, яшчэ па шайбе ў свой актыў запісалі Стыў Мозес, Томі Хухтала і Юхамацці Аалтанен. Апошняя шайба ўляцела ў вароты Дзмітрыя Мільчакова, які замяніў па ходзе матчу Ларса Хаўгена.
Ў трэцім перыядзе «Дынама» некалькі разоў магло скараціць адрыў, але ж фіны былі моцнымі у абароне.
Праз некаторы час чакайце фотарэпартаж з Мінску ад нашага каржспандэнта Максіма Дзмітрыева.
СПОРТНАВІНЫ
You must be logged in to post a comment Логин