Гарэт Штутц па-за гульнёй на паўтара месяца
- обновлено: 08.11.2015
У матчы Адзінай лігі ВТБ супраць чэшскага «Німбурка» цэнтравы Гарэт Штутц атрымаў моцнае пашкоджанне і з дапамогай медыкаў пакінуў Мінск-Арэну.
Па выніках папярэдняга абследавання баскетбаліст траўмаваў бакавыя связкі калена, і па прагнозах спецыялістаў аднаўленне Гарэта зойме 30-45 дзён. Заўтра будзе праведзены больш дэталёвы агляд, вынікі якога будуць паведамлены дадаткова.
СПОРТНАВИНЫ, Источник — Афіцыйны сайт БК «Цмокі-Мінск»
You must be logged in to post a comment Логин