СпортНавины

СпортНавины — новы інфапартнёр баскетбольнага клуба Цмокі-Мінск

Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» з радасцю аб’яўляе аб пачатку інфармацыйнага супрацоўніцтва са спартыўным інтэрнэт-парталам «СпортНавины».

«СпортНавины» – маладое спартыўна-інфармацыйнае выданне, якое факусуецца на самых важных і цікавых навінах беларускага і сусветнага спорта. За час свайго існавання сайт змог вырасці з рэгіянальнага СМІ, сёння ахапляючы не толькі беларускую аўдыторыю, але і чытачоў з краін блізкага замежжа. Ужо ў мінулым сезоне «СпортНавины» актыўна асвятлялі жыццё нашага баскетбольнага клуба.

Апроч «Цмокі-Мінск» «СпортНавины» супрацоўнічаюць з гандбольным клубам «Віцязь», камандай па міні-футболе «Сталіца» і цэлым шэрагам футбольных клубаў з Першай лігі чэмпіяната Беларусі.

Мы зацікаўлены ў супрацоўніцтве з маладымі і актыўнымі інфармацыйнымі рэсурсамі і спадзяёмся на цікавую сумесную працу. Чытайце матэрыялы аб «Цмоках» на сайце і ў сацыяльных сетках «СпортНавин»!

СПОРТНАВИНЫ, Источник — БК «Цмокi-Мiнск»

Loading...

You must be logged in to post a comment Логин