Вікторыя Гаспер застаецца ў Цмоках!
- обновлено: 12.08.2016

Цэнтравая падоўжыла кантракт яшчэ на сезон!
Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» рады паведаміць пра дасягненне афіцыйнай дамовы з цэнтравой нашай жаночай каманды Вікторыяй Гаспер аб працягу супрацоўніцтва яшчэ на адзін сезон!
У мінулым сезоне Вікторыя прымала ўдзел у матчах Усходне-Еўрапейскай лігі, Балтыйскай Лігі, Чэмпіяната Беларусі ды Кубка краіны.
У 7 сустрэчах Усходне-Еўрапейскай лігі цэнтравая набірала ў сярэднім 13.3 ачка ды 7.3 падбора. Вікторыя адгуляла 4 матча ў Балтыйскай лізе, дзе дапамагала «Цмокам» 9 баламі ды 3.8 падбора. А ў 17 гульнях чэмпіяната Беларусібаскетбалістка мела 10.9 ачка ды 6.4 падбора.
СПОРТНАВИНЫ, Источник — БК Цмокi
You must be logged in to post a comment Логин