Значэнне N. “Цмокі” стартуюць у Кубку ФІБА
- обновлено: 26.10.2015
Заўтра, 26 кастрычніка, мужчынская каманда “Цмокі-Мінск” пачне барацьбу ў Кубку ФІБА – новым турніры, які фармальна змяніў Еўрачэлендж, аднак адрозніваецца ад яго грандыёзнамі планамі. У прыватнасці, арганізатары спаборніцтва плануюць навязаць канкурэнцыю Еўралізе і Еўракубку. Атрымаецца ці не – казаць рана. Пакуль жа адзначым, што першую гульню наш клуб правядзе ў гасцях у славацкага “Камарна” – і пачнецца яна а 20.00 па беларускім часе.
ФАРМАТ- Першае, на што вы, напэўна, звярнулі ўвагу, калі пачулі пра новы турнір – гэта вялікая колькасць удзельнікаў. Так, у дэбютным сезоне Кубка ФІБА стартуюць аж 56 клубаў, якія падзеленыя на 14 груп. У першым раўндзе дружыны правядуць 6 дуэляў (па 3 на сваёй пляцоўцы і ў гасцях). 2 лепшых клуба з кожнага пула, а таксама 4 лепшых калектыва, што зоймуць 3-я месцы, выйдуць у наступны этап. Там яны зноў будуць змагацца ў групах, у якіх і размяркуюць квіткі ў 1/8 фінала. Пераможцы ж 1/4 фінала трапяць у “Фінал чатырох”.
СКЛАД. Заяўка нашага клуба выглядае наступным чынам:
Энтані Хіліярд Павел Ульянка Іван Мараш Бранка Міркавіч Аляксей Лашкевіч Яўген Белянкоў Гарэт Штутц Аляксандр Семянюк Віталь Лютыч Дзмітрый Паляшчук Аляксандр Кудраўцаў Джасцін Грэй Галоўны трэнер: Ігар Грышчук Асістэнты трэнера: Андрэй Крыванос, Расціслаў Вяргун
ГРУПА І РАСКЛАД. У адрозненні ад мінула сезона, у якім “Цмокі” апынуліся ў вельмі складанай групе, сёлета яна трапілі ў больш прыемную кампанію. Так, на першым этапе у пуле N падапечныя Ігара Грышчука пазмагаюцца з фінскай “Катаяй”, балгарскім “Рыльскі” і славацкім “Камарна”.
Расклад паядынкаў мінчукоў выглядае наступным чынам: 27.10: “Камарна” – “Цмокі-Мінск” (20.00) 3.11: “Рыльскі” – “Цмокі-Мінск” (19.15) 11.11: “Цмокі-Мінск” – “Катая” (19.00) 18.11: “Цмокі-Мінск” – “Камарна” (19.00) 24.11: “Цмокі-Мінск” – “Рыльскі” (19.00) 02.12: “Катая” – “Цмокі-Мінск” (19.30)
ПЕРШЫ СУПЕРНІК У стартавай ж гульні, як мы ўжо казалі, “Цмокі” сустрэнуцца з “Камарна” – клубам, які не вельмі вядомы большай частцы еўрапейскіх заўзятараў. Што і лагічна. Па-першае, Славакія ніколі не лічылася баскетбольнай дзяржавай. Па-другое, нават на лакальным узроўні наш бліжэйшы супернік не заўсёды дасягаў поспехаў. Напрыклад, за першыя 20 гадоў існавання клуб толькі аднойчы адсвяткаваў трыумф у Кубку краіны. Што да залатых медалёў нацыянальнага першынства, то яны таксама скарыліся ўсяго адзін раз – у мінулым сезоне. Тая перамога, як вы разумееце, і дазволіла клубу увайсці ў лік удзельнікаў новага турніру. Зразумела, што калектыў, які ўпершыню ў гісторыі удзельнічае ў еўрапейскіх спаборніцтвах, не адносяць да ліку фаварытаў як турніру ў цэлым, так і групы N у прыватнасці. Тым не менш, і недаацэньваць славакаў таксама нельга. Хаця б таму, што ў іх складзе знойдзецца некалькі цікавых выканаўцаў. Такіх, напрыклад, як Бэрнард Томпсан, які мінулым летам праходзіў прагляд у “Нью-Йорку”, ці Раман Віда – адзін з лідараў зборнай, які, дарэчы, мае досвед выступленняў у Еўрачеленджы.
ПІКАНТНАСЦЬ. Адной з асаблівасцяў чэмпіёнаў краіны з’яўляецца адносна малады сярэдні ўзрост. Так, толькі адзін (!) баскетбаліст у складзе дружыны – Ян Кратачвіл – размяняў трэці дзесятак. Для параўнання, у “Цмокаў” такіх гульцоў 6.
СПОРТНАВИНЫ, Источник — афіцыйны сайт БК «Цмокі»
You must be logged in to post a comment Логин